А. Лукашэнка заслухаў даклад міністра аховы здароўя

12 февраля 2020
Прэзідэнт Беларусі Аляксандр Лукашэнка заслухаў па тэлефоне даклад Міністра аховы здароўя Уладзіміра Караніка. Падчас гутаркі ішла размова аб узаемадзеянні з Кітаем у барацьбе з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі і мерах, якія прымаюцца ў краіне, каб мінімізаваць пагрозу яе завозу і распаўсюджвання. Абмеркавалі і вынікі аказання гуманітарнай дапамогі Кітаю. 

Нагадаем, Міністэрства аховы здароўя прымала ўдзел у фарміраванні грузу, які быў дастаўлены двума авіярэйсамі ў Пекін. Дарэчы, у нашай краіне выпадкі захворвання інфекцыяй не зарэгістраваныя. Таксама Уладзімір Каранік адзначыў, што з 30 студзеня пераведзены ў рэжым павышанай гатоўнасці ўсе арганізацыі аховы здароўя, створаны неабходныя рэзервы лекаў і сродкаў індывідуальнай засцярогі. Надалі ў  размове і ўвагу ўзаемадзеянню розных ведамстваў па прадухіленні завозу і распаўсюджвання віруса. Прэзідэнт падкрэсліў неабходнасць прыняцця вычарпальных мер па арганізацыі такіх мерапрыемстваў. Меры павінны быць эфектыўнымі, але не залішнімі.