А. Лукашэнка пра лячэнне COVID-19: Выпрацавана добрая сістэма, важна яе ўтрымаць

14 декабря 2020

Вакцынацыя ад COVID-19, лячэнне цяжкіх пнеўманій, а таксама іншых захворванняў. Усе гэтыя тэмы сёння былі на кантролі беларускага лідара, які раніцай нечакана змяніў  запланаваны графік сваіх сустрэч і адправіўся ў 4-ю  клінічную бальніцу Мінска. Аляксандр Лукашэнка асабіста цікавіўся  (прычым як у "чыстай", так і ў "чырвонай" зонах), ці ўсяго хапае для лячэння пацыентаў з каранавірусам. І калі медыкі заўсёды гатовы да даклада, з'яўленне прэзідэнта стала поўнай нечаканасцю для пацыентаў. 

Лячэнне пацыентаў з COVID на асабістым кантролі прэзідэнта

Падчас першай хвалі эпідэміі клініка была перапрафіляваная пад  барацьбу з інфекцыяй, і сёння на  70 % аддадзена пад хворых з COVID. Тым не менш працягваецца і профільны прыём. Гэта адно з патрабаванняў прэзідэнта - не забываць пра людзей і з іншымі захворваннямі.

Беларусь разглядае розныя шляхі атрымання вакцыны ад каранавіруса

Беларусь можа наладзіць вытворчасць уласнай вакцыны ад каранавіруса, калі напрацоўкі нашых навукоўцаў акажуцца сур'ёзнымі.  Гэта заявіў Аляксандр Лукашэнка на сустрэчы з калектывам бальніцы. У краіне таксама разглядаюць магчымасць вытворчасці расійскай вакцыны і яе закупку для вакцынацыі груп рызыкі. Па словах кіраўніка дзяржавы, магчыма, прыйдзецца пайсці па трох гэтых шляхах.