Прэзідэнт пагутарыў з мясцовымі жыхарамі Баранавіч

1 сентября 2020
Сапраўдная карысць рэальнай прафесіі. Прэзідэнт у Дзень ведаў наведаў прафесійна-тэхнічны каледж у Баранавічах. Тут рыхтуюць па шырокім профілі швачак, краўцоў, закройшчыкаў, страхавых агентаў, прадаўцоў, кантралёраў-касіраў, цырульнікаў, зборшчыкаў абутку, мастакоў-мадэльераў - спецыялістаў, без якіх немагчыма ўявіць сучаснае грамадства.

Адукацыя павінна фарміраваць асобу

1 верасня асацыюецца і з пачаткам новага працоўнага года, з новымі выклікамі і перспектывамі. Сёння не выключэнне. Пасля няпростага лета час сабрацца і ісці да сваіх мэтаў, наказвае кіраўнік дзяржавы. Звярнуць асаблівую ўвагу на прававое выхаванне моладзі - асобнае даручэнне прэзідэнта. Адукацыя павінна адыгрываць  важкую ролю ў фарміраванні асобы маладых людзей. Таксама кіраўнік дзяржавы агледзеў, як наладжаны навучальны працэс у каледжы. Пабываў у класах, пагутарыў з педагогамі і  маладымі людзьмі, якія асвойваюць сваю прафесію.

Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў

А пасля гэтага Аляксандр Лукашэнка адказаў на пытанні журналістаў. Адно з іх датычылася так званага  новага санкцыйнага спісу.  Напярэдадні краіны Балтыі назвалі прозвішчы 30 беларусаў, якім забаронены ўезд у гэтыя дзяржавы.  Таксама наша краіна рыхтуе меры ў адказ.

Журналісты пацікавіліся тым, што напярэдадні Мітрапаліт Мінска-Магілёўскі  архібіскуп  Тадэвуш Кандрусевіч  не змог уехаць у Беларусь, і ніводнае ведамства не каментуе гэтую сітуацыю. Пытанне дбайна вывучаецца - Прэзідэнт падзяліўся інфармацыяй.

У размове ўзнімалі і іншыя вострыя тэмы: уплыў Глабальнай сеткі на сучаснае грамадства, нюансы палітыкі шматвектарнасці. Больш падрабязна пра гэта ў нашых наступных выпусках.

У размове ўзнімалі і іншыя вострыя тэмы: уплыў глабальнай сеткі на сучаснае грамадства, нюансы палітыкі шматвектарнасці, роля рэлігіі ў сучасным жыцці.

Цікавы эпізод здарыўся ўжо пасля завяршэння наведвання. Ведаючы, што прэзідэнт прыехаў у горад, недалёка ад каледжа сабраліся мясцовыя жыхары. Аляксандр Лукашэнка заўважыў іх, спыніў картэж і выйшаў пагаварыць.


Тэгі:

#Выборы 2020