9 кастрычніка на "Беларусь 1" адбудзецца прэм'ера шоу "Х-Factor у Беларусі"

5 октября 2021

Новы тэлесезон на "Беларусь 1"  стартуе з грандыёзнай прэм'еры. Шоу з сусветным імем Х-Factor уварвецца ў эфір першай кнопкі  ўжо ў гэту суботу. Зорныя настаўнікі, цудоўныя таленты і эмоцыі, вартыя мурашак гледачоў. Усё, што раней было пакрыта эфірнай таямніцай, 9 кастрычніка  не толькі ўбачым, але і пачуем. 

4 кінапавільёны, тоны святла і абсталявання, сотні людзей  і ўсяго 5 дзён на зборку сцэны. Шоу-кватэра Х-Factor размясцілася на квадратных метрах "Беларусьфільма". Тысячы галасістых удзельнікаў передкастынгаў з усёй краіны, але да запаветнай сцэны Х-падобнай формы  дайшлі толькі тры сотні. Яны без права на дубль  паспрабуюць дацягнуцца да мары.  А прысуд вынесуць зорныя настаўнікі: Вольга Бузава, Сяргей Саседаў, Сярога і Руслан Аляхно.

Прэм'ера атрымаецца важкай. 9 кастрычніка  Х-Factor пасуне эфірную сетку. Суботняя "Панарама"  пачнецца ў 8 вечара. А ў 20:45 стартуе галоўнае талент-шоу восені. Першая серыя  прадоўжыцца  2 гадзіны 50 хвілін.