90 дадатковых цягнікоў пусцяць у дні калядных і навагодніх свят

24 ноября 2015

У дні калядных і навагодніх свят Беларуская чыгунка пусціць 90 дадатковых цягнікоў. Яны будуць курсіраваць па найбольш запатрабаваных маршрутах: з Мінска да Брэста і Гомеля і ў зваротным напрамку. У святочны перыяд дадатковыя цягнікі таксама звяжуць сталіцу з Віцебскам, Гроднам, Пінскам і Полацкам. У састаў цягнікоў міжрэгіянальных ліній, якія ўжо курсіруюць па гэтых маршрутах, будуць уключаны дадатковыя вагоны. Вядзецца работа па адкрыцці дадатковых рэйсаў па міжнародных маршрутах, у напрамках Масквы і Санкт-Пецярбурга.