7 Лістапада 1917 года вачамі мастакоў

7 ноября 2020

Падзеі 7 Лістапада 1917 года знайшлі адлюстраванне ў творчасці практычна кожнага народнага мастака Беларусі. Цэлы збор твораў вядомых майстроў на тэму Кастрычніцкай рэвалюцыі захоўваецца ў фондах Нацыянальнага мастацкага музея. Майстар пэндзлю Анатоль Шыбнёў неаднаразова звяртаўся да падзеі, якая перавярнула ход гісторыі. Да аднаго з юбілеяў памятнай даты ён прымеркаваў карціну "Рэвалюцыйныя дні ў Мінску".

Карціны, прысвечаныя Кастрычніцкай рэвалюцыі, традыцыйна прысутнічаюць у пастаяннай экспазіцыі Нацыянальнага мастацкага музея. Зараз (пакуль у выставачных павільёнах ідуць рамонтныя работы) вядзецца падборка тэматычных твораў, якія будуць паказаны публіцы ў абноўленых інтэр'ерах.