7 000 аматараў футбола перасяклі мяжу Беларусі падчас чэмпіянату свету ў Расіі

20 июня 2018

Амаль 7 000 балельшчыкаў перасяклі мяжу Беларусі падчас чэмпіянату свету ў Расіі, паведамілі ў Дзяржпагранкамітэце. Сярод тых, хто прыехаў, больш за ўсё палякаў, аргенцінцаў і грамадзян Перу. Усяго заехалі аматары футбола з 87 краін. Нагадаем, на час чэмпіянату свету Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб заездзе замежных грамадзян на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы без віз. Дакумент дзейнічае з 4 чэрвеня па 25 ліпеня.