780 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання летась адкрыліся ў Мінску

9 января 2020
780 аб'ектаў гандлю і грамадскага харчавання адкрыліся ў Мінску летась за кошт будаўніцтва і рэканструкцыі. Гандлёвых плошчаў дастаткова, нават вышэй за норму. Пры гэтым не толькі буйныя гандлёвыя цэнтры, але і магазіны крокавай даступнасці па-ранейшаму запатрабаваныя ў пакупнікоў, як і сезонны гандаль.

Продаж некаторых тавараў на калядных кірмашах, якія працавалі ў сталіцы, сёлета павялічыўся ў два-тры разы. Сярод найбольш папулярных сувеніры з сімволікай Новага года, парфумерыя, ювелірныя і тэкстыльныя вырабы. Жыхары і госці сталіцы ацанілі асартымент і ўдалае размяшчэнне новых кірмашоў каля Камароўскага рынку і на Кальварыйскай вуліцы.

Сёлета працягнецца маштабная рэканструкцыя Камароўкі. Заменяць вітражы на крытым рынку, узвядуць новы склад-халадзільнік  для захоўвання прадукцыі. Работы пройдуць у некалькі этапаў, завершацца праз чатыры гады.