Мяжу Беларусі з Расіяй па бязвізавым рэжыме перасеклі балельшчыкі з 30 краін

13 июня 2018

619 балельшчыкаў чэмпіянату свету па футболе перасеклі мяжу Беларусі з Расіяй па бязвізавым рэжыме. Размова ідзе пра авія-, а таксама чыгуначныя зносіны і аўтатранспарт. Як нам паведамілі ў Пагранкамітэце, гэта госці з 30 краін, у тым ліку з Аўстраліі, ЗША, Мексікі, Перу, Сальвадора, Ганы, Коста-Рыкі і Уругвая. На час матчаў Беларусь і Расія падпісалі міжурадавае пагадненне аб уездзе замежных грамадзян і асоб без грамадзянства на міжнародныя спартыўныя мерапрыемствы без віз. Паводле звестак МУС нашай краіны, беларускую мяжу за гэты час пройдуць каля 150 тысяч чалавек.