50 гадоў беларускай анімацыі

1 апреля 2021
50 гадоў таму святло ўбачыла першая айчынная мультыплікацыйная стужка "Нязнайка-паэт". Сёння на рахунку беларускіх мультыплікатараў больш як 250 фільмаў, знятых у розных тэхніках. У сузор'і легендарных стваральнікаў анімацыі і імя Алы Мацюшэўскай. У Музеі гісторыі беларускага кіно прайшоў вернісаж выставы знакамітай мастачкі, на рахунку якой больш за 2 дзясяткі мультфільмаў, самыя знакамітыя: "Дантэ. Беатрычэ", "Марк Шагал. Пачатак", і "Прыгоды Несцеркі".

Мерапрыемствы, прысвечаныя 50-годдзю беларускай анімацыі,  будуць праходзіць увесь год. Выставы, кінапаказы, творчыя сустрэчы пройдуць на базе Музея гісторыі беларускага кіно і іншых пляцоўках.