4 сакавіка ў Беларусі адзначаецца Дзень міліцыі. Раскажам пра будні інспектара дарожна-патрульнай службы

4 марта 2024

Яны і ў будні, і ў святы на пасту. І так ужо 107 гадоў. Сёння ў Беларусі адзначаецца Дзень міліцыі. Задача праваахоўнікаў - не толькі барацьба са злачыннасцю. Львіная доля часу ідзе на прафілактыку парушэнняў і злачынстваў. І гэта датычыцца не толькі радавых міліцыянераў. Інспектары ДАІ рэгулярна наведваюць школы, каб у будучыні мінімізаваць небяспеку на дарозе. За гады службы функцыі міліцыянераў значна пашырыліся, ды і абавязкаў дадалося, але галоўная задача - захаванне грамадскага парадку - нязменная. Падрабязнасці расказаў Уладзімір Каралёў (гл. відэа).