3 ліпеня ў Беларусі на свет з'явіліся 189 малышоў

5 июля 2019

Падвойнае свята. Сёння грамадскае аб'яднанне "Белая Русь" віншуе мам, якія нарадзілі ў Дзень Незалежнасці. 3 ліпеня па ўсёй краіне на свет з'явіліся 189 малышоў. У Мінску дзве мамы нарадзілі двайнят. Усіх іх віншуюць члены ўрада, парламентарыі, кіраўнікі адміністрацый раёнаў. Акцыя "Белая Русь - з любоўю да дзяцей" праходзіць 11 раз. За гэтыя гады амаль тры тысячы мам па ўсёй краіне атрымалі падарункі ад грамадскага аб'яднання.

У Беларусі плануецца стварыць банк даных дзяцей, якіх пачалі віншаваць з моманту старту акцыі. Дарэчы, усё больш сем'яў у нашай краіне становяцца шматдзетнымі. Зараз іх  каля 110 000.