30 воінскіх часцей і падраздзяленняў прайшлі сур'ёзную інспекцыю

3 марта 2017

Воінскія часці і падраздзяленні вернуцца ў месцы пастаяннай дыслакацыі. З канца студзеня з запасу былі прызваныя  амаль 3 тысячы ваеннаабавязаных. 30 воінскіх часцей і падраздзяленняў прайшлі сур'ёзную інспекцыю.

Сяргей Патапенка, намеснік міністра абароны Беларусі: "Комплексная праверка баявой гатоўнасці Узброеных Сіл Беларусі ўступае ў завяршальную стадыю. У рамках праверкі асобныя воінскія часці і падраздзяленні Заходняга аператыўнага камандавання выконваюць вучэбна-баявыя задачы на Абуз-Лясноўскім і Даманаўскім палігонах. З асобнымі механізаванымі і танкавымі батальёнамі, артылерыйскімі падраздзяленнямі праведзеныя тактычныя вучэнні з баявой стральбой. Акрамя таго, з падраздзяленнямі асобнага зенітнага ракетна-артылерыйскага дывізіёна праведзены стрэльбы з узбраення зенітнага ракетнага комплексу "Страла-10" і зенітнага гарматна-ракетнага комплексу "Тунгуска", а зенітным ракетным узводам механізаванага батальёна - з пераноснага зенітнага ракетнага комплексу "Іголка".

Зараз асабовы склад выконвае комплекс мерапрыемстваў па падрыхтоўцы і пагрузцы ўзбраення, ваеннай і спецтэхнікі на чыгуначны транспарт.