30% здзелак паміж беларускімі і расійскімі фірмамі не выконваюцца

30 июля 2015

Аб гэтым сёння заявіў журналістам Генеральны пракурор Беларусі перад пасяджэннем аб'яднанай калегіі ведамстваў дзвюх краін. Форум прысвечаны пытанням пратэрмінаванай дэбіторскай запазычанасці. У прыватнасці  Аляксандр Канюк агучыў, што ў нашай краіне з'явіліся ашуканцы, якія выманьваюць прадукцыю ў расійскіх прадпрыемстваў. Так, да Генеральнага пракурора Беларусі напярэдадні паступіла скарга з Краснадарскага края, аб тым, што мясцовае прадпрыемства пацярпела ад дзеянняў беларускіх аферыстаў. Яны ўзялі прадукцыю на рэалізацыю і не заплацілі па рахунках. Зараз вядзецца пошук злачынцаў. 

У найближэйшы час Беларусь і Расія створаць міжведамасную рабочую групу па забеспячэнні ўзаемадзеяння органаў пракуратур. Таксама калегі дамовіліся і далей здзяйсняць абмен інфармацыяй аб фактах парушэння кантрактаў паміж беларускімі і расійскімі прадпрыемствамі.