30 000 рублёў на падтрымку беларускіх медыкаў

9 июня 2020
Нацыянальны цэнтр электронных паслуг падтрымаў беларускіх медыкаў. 30 000 рублёў адпраўлена на разліковы рахунак 4-й гарадской клінічнай бальніцы. На спонсарскую дапамогу набытыя камплектуючыя да сістэмы падачы кіслароду - 200 кіслародных разетак - у палаты для насычэння крыві кіслародам пацыентаў як з COVID-19, так і з іншымі захворваннямі.

Сяргей Гуніч, намеснік галоўнага ўрача 4-й гарадской клінічнай бальніцы імя М. Я. Саўчанкі: "Гэта сістэма падачы ўвільгатнёнага кіслароду, якая складаецца непасрэдна з разеткі, флаўметр, які паказвае падачу ў літрах кіслароду, і ёмістасці, якія ўвільгатняюць кісларод. Пацыенты, якія знаходзяцца ў аддзяленнях з пнеўманіямі або з іншымі спадарожнымі паталогіямі, сардэчна-сасудзістай недастатковасцю, ім не хапае паветра, якім мы з вамі дыхаем. Ім трэба павялічыць канцэнтрацыю кіслароду ў крыві, тады ўжываюцца гэтыя сістэмы".

Раман Градусаў, дырэктар Нацыянальнага цэнтра электронных паслуг: "Нашы медыцынскія работнікі апынуліся на пярэднім краі абароны з каранавіруснай інфекцыяй. Іх самаахвярнасць, жаданне дапамагчы людзям захапляе. Таму тая спонсарская дапамога, якую мы аказваем 4-й клінічнай бальніцы імя Мікалая Саўчанкі, - гэта наш такі невялікі ўклад у марафон дабрачыннасці, у якім зараз удзельнічаюць вядучыя прадпрыемствы і арганізацыі краіны".

Нагадаем, многія беларускія бальніцы аператыўна наладзіліся на прыём пацыентаў з COVID-19. У 4-й клінічнай бальніцы сёння працуюць аддзяленні для пацыентаў з каранавіруснай інфекцыяй.