2,4 млн чалавек прынялі ўдзел у рэспубліканскім суботніку

21 апреля 2024

Суботнік - гэта пра беларусаў, якім не ўсё роўна, як будзе развівацца наша краіна. Бо ад таго, як мы ставімся да сваёй зямлі, залежыць шмат. Яна нас корміць, поіць, сагравае, дае дыхаць і абараняе. У гэты дзень працоўныя дэсанты працавалі па ўсёй краіне: чысцілі, фарбавалі, мылі, наводзілі парадак у парках, на тэрыторыях сацыяльных аб'ектаў, добраўпарадкоўвалі мемарыялы і месцы народнай памяці.

2,4 млн чалавек прынялі ўдзел у суботніку. Сабрана каля 14,5 млн рублёў - на 400 тыс. больш, чым летась. Усе гэтыя грошы пойдуць на рэканструкцыю мемарыяльных комплексаў і ў цэнтры патрыятычнага выхавання моладзі. Але яшчэ суботнікі - гэта магчымасць сабрацца разам і правесці час з карысцю. Гэта нас аб'ядноўвае. Рэпартаж Дар'і Рачко (падрабязнасці ў відэа).