25 юнакоў і дзяўчат БРСМ адзначылі граматамі, падзякамі і падарункамі

10 января 2019

За добрыя і карысныя справы сёння ў гарадской ратушы ўзнагародзілі актыўных маладых людзей сталіцы. 25 юнакоў і дзяўчат БРСМ адзначылі граматамі, падзякамі і падарункамі. Гэта аўтары творчых праектаў, прысвечаных малой радзіме, пераможцы конкурсаў па добраўпарадкаванні. Прадэманстравалі і выніковы выпуск відэаблога #BRSMLife.

Акрамя таго, сёння назвалі пераможцаў конкурсу буктрэйлераў ва ўсіх чатырох намінацыях: "Лісты з вайны", "Сталіца, наперад!", "Пераможца анлайн" і "Куточак Беларусі".