25 гадоў з моманту ўтварэння прадстаўніцтва будучага Саюза палякаў

1 марта 2014

Сёння спаўняецца роўна 25 гадоў з таго дня, як у Беларусі афіцыйна было створана першае прадстаўніцтва будучага Саюза палякаў. Тады ў 1989 годзе ў Лідзе было створана мясцовае таварыства, мэтай якога стала прасоўванне і развіццё польскай нацыянальнай культуры, традыцый і мовы. Пазней, у 1990 годзе ўсе такія грамадскія арганізацыі аб'ядналіся ў Саюз палякаў на Беларусі. Сёння - гэта адна з самых шматлікіх і ўплывовых арганізацый. У ёй зарэгістраваныя больш чым 6,5 тысяч актыўных членаў. А створаныя праекты з рэгіянальнага ўзроўню дабіліся статусу міжнароднага з удзельнікамі і гасцямі з-за мяжы.


Забытыя калісьці кірмашы, такія як Казюкі, зараз збіраюць тысячы гасцей і ў шматлікіх гарадах сталі мясцовымі традыцыямі. Сёння прадстаўніцтвы Саюза палякаў ёсць у кожным абласным цэнтры. Ствараюцца новыя цэнтры польскай культуры і вывучэння польскай мовы. Паводле апошніх падлікаў, як мінімум 10 000 маладых людзей кожны год вывучаюць у іх польскую мову.