24 новыя аўтамабілі з'явяцца ў службе хуткай дапамогі Мінскай вобласці

19 октября 2017

24 новыя аўтамабілі з'явяцца да канца года ў службе хуткай дапамогі Мінскай вобласці. Пра гэта сёння паведамілі на прэс-канферэнцыі, прысвечанай развіццю медыцыны ў малых гарадах і вёсках. Наяўнасць такіх машын дазволіць аператыўна аказваць першую дапамогу хворым людзям, асабліва тым, якія пражываюць у аддаленых вёсках. Акрамя таго, медыкі вобласці плануюць развіваць сістэму мабільных пунктаў. Такі праект ужо дзейнічае ў Крупскім раёне. Наступны комплекс з'явіцца ва Уздзенскім.

Акрамя таго, для раённых бальніц закупаюць і новую медтэхніку, у тым ліку УГД-апараты, эндаскопы і іншае абсталяванне.