24 красавіка ў Беларусі адкрываецца сезон далёкіх аўтапрабегаў

22 апреля 2021

Перад чарговай гадавінай трагедыі на Чарнобыльскай АЭС запланавана паездка ў Гомельскую вобласць на экскурсію ў зону адчужэння ў Палескі дзяржаўны радыяцыйна-экалагічны запаведнік. Старт у 8 раніцы з паркоўкі магазіна "Белмаркет" - гэта 5-ты км трасы М-4.

Аўтапрабег "За адзіную Беларусь!" 

Для наведвання запаведніка неабходна запоўніць форму рэгістрацыі на кожнага ўдзельніка, уключаючы дзяцей. Праграму мерапрыемстваў, а таксама маршрут і кантрольныя пункты прабегу апублікуюць у найбліжэйшы час!