"Захад-2021": чакаецца маштабнае дэсантаванне на самалётах Іл-76

10 сентября 2021

Актыўная фаза вучэнняў "Захад-2021" стартуе 10 верасня. Найскладанейшыя тактычныя дзеянні вайскоўцы будуць адпрацоўваць на  Брэсцкім палігоне. Чакаецца маштабнае дэсантаванне на самалётах Іл-76. Напярэдадні прайшла цырымонія адкрыцця. Разам з вайскоўцамі дзвюх краін у манеўрах прымаюць удзел прадстаўнікі Калектыўных сіл аператыўнага рэагавання АДКБ Казахстана.   

Для адпрацоўкі задач вучэнняў на тэрыторыі Беларусі будуць задзейнічаны палігоны Абуз-Лясноўскі, Даманаўскі, Ружанскі і Брэсцкі, а таксама 9 палігонаў у Расіі. Традыцыйна падчас вучэнняў даследуюць магчымасці новых і мадэрнізаваных узораў узбраення і ваеннай тэхнікі.