22 красавіка рэспубліканскі суботнік

19 апреля 2017

Навядзенне чысціні ў парках і скверах, добраўпарадкаванне мемарыяльных комплексаў і запаведнікаў. У суботу, 22 красавіка, усе выйдуць на Рэспубліканскі суботнік. Сродкі ад яго накіруюць, у прыватнасці, на рэканструкцыю гісторыка-культурных каштоўнасцей, умацаванне матэрыяльна-тэхнічнай базы ва ўстановах дадатковай адукацыі, а таксама на падрыхтоўку дзіцячых аздараўленчых лагераў.

У Мінску сфарміравана рабочая група па падрыхтоўцы і правядзенні суботніка, узначальвае яе мэр сталіцы Андрэй Шорац. Будуць вызначаны аб'екты, дзе пройдзе добраўпарадкаванне. А Мінсктранс у суботу забяспечыць бесперабойную працу гарадскога пасажырскага транспарту.