21 марта - Усебеларуская малітва ў памяць аб ахвярах Хатыні

20 марта 2021
Гэтымі днямі каля кожнага мемарыяльнага комплексу і маленькага абеліска - жывыя кветкі і лампадкі. Людзі наводзяць парадак на месцах баявой славы і галоўнае - памятаюць тых, хто здабываў мірнае неба для нас.

У Беларусі працягваюць успамінаць ахвяр нацызму. Усю краіну ахапіла патрыятычная акцыя "Прыйдзі і пакланіся. Жывая дарога памяці".  

Як бачым, сёння многія памятныя мерапрыемствы ўжо пачаліся. Так, патрыётаў сабраў мемарыяльны комплекс "Ала" ў Гомельскай вобласці. Месца, дзе ў 1944 годзе фашысты знішчылі 1 758 чалавек, з іх 950 дзяцей. Вёска Боркі Магілёўскай вобласці. У 1942 годзе яе спасцігла доля Хатыні. Яе спалілі разам з жыхарамі, як і шэсць прылеглых пасёлкаў. Такі лёс спасціг многія вёскі Беларусі. Вёска Шунеўка Віцебскай вобласці, Драмлёва - Брэсцкай. Успомняць нявінных ахвяр фашызму і ля мемарыяла "Брыцалавічы", у Чырвоным Беразе - "Дзецям - ахвярам вайны",  а таксама ля мемарыяла "Шавулічы" і комплексу "Трасцянец".    

А ў нядзелю ў памяць аб усіх ахвярах Хатыні на месцы спаленай вёскі  пройдзе Усебеларуская малітва. Напярэдадні 78-й гадавіны ўспомняць кожную сям'ю, загінуўшую  ад рук гітлераўскіх карнікаў. Тады, 22 сакавіка 1943 года, застацца ў жывых не было ніводнага шанцу: людзей спальвалі, а тых, хто ўцякаў, расстрэльвалі. 

У памяць аб хатынскай трагедыі адбудзецца  музычна-тэатральная кампазіцыя, якую зможа пачуць кожны беларус. У гэты вечар на выпаленую зямлю прыедуць сотні гасцей. 22 марта тут пройдзе ўскладанне кветак.