Кіраўніцтва ЦЕІ высока ацаніла старшынства Беларусі-2017 у арганізацыі

12 декабря 2017

Асноўнымі пытаннямі работы сталі міграцыя, барацьба з тэрарызмам, спрашчэнне мытных працэдур і развіццё лагістычных паслуг. Для нас удзел у Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве - гэта дадатковая магчымасць палепшыць узаемаразуменне з Еўрасаюзам праз пэўныя праграмы і праекты. У тым ліку размова і аб рэгіянальным развіцці, якія ЦЕІ рэалізуе сумесна з ЕС.

Старшынства ў Цэнтральна-Еўрапейскай ініцыятыве ў 2018 годзе пяройдзе да Харватыі. У плане работы на наступны год - садзейнічанне эканамічнаму супрацоўніцтву і ўмацаванне адносін на ўзроўні парламентаў краін - удзельніц ЦЕІ.