20 мільёнаў дрэў высадзяць сёлета падчас рэспубліканскай акцыі "Тыдзень лесу"

9 апреля 2019

З ініцыятывы Мінлясгаса з 13 па 20 красавіка прыбяруць смецце, добраўпарадкуюць месцы адпачынку, а таксама навядуць парадак на прыдарожных участках. Акцыя праходзіць ужо 12-ты год і цяпер прымеркавана да Года малой радзімы і 75-й гадавіны вызвалення Беларусі. Да юбілею з'явяцца 100 алей памяці. 

Валянцін Шатраўка, першы намеснік міністра лясной гаспадаркі Беларусі:  "У рэспубліцы за апошнія 8 гадоў адноўлена лясоў больш, чым вырублена. Гэта звязана з тым, што частка лясных культур ствараецца на тых землях неўрадлівых, якія мы прымаем у склад ляснога фонду, на тэрыторыях якіх ствараем лясы".

Правядуць і тэматычны конкурс сярод школ і гімназій. Пераможцам стане той, хто высадзіць больш дрэў.