200 будучых урачоў з Беларусі і Расіі прынялі ўдзел у Рэспубліканскім злёце студэнцкіх медатрадаў у Мінску

21 марта 2024

Рэспубліканскі злёт студэнцкіх медатрадаў сабраў у Мінску каля 200 будучых урачоў і медсясцёр з Беларусі і Расіі. Пляцоўкай стаў Беларускі дзяржаўны медыцынскі ўніверсітэт. Для хлопцаў і дзяўчат падрыхтавалі шмат актыўнасцяў: экскурсіі, інтэрактыўныя пляцоўкі і конкурсы. Само адкрыццё адбылося напярэдадні з удзелам прадстаўнікоў ЦК БРСМ і міністэрстваў аховы здароўя і адукацыі.

На панэльнай дыскусіі абмеркавалі тэмы: ад развіцця медпрофіляў у студэнцкага руху да стварэння будучых сумесных праектаў у рамках Саюзнай дзяржавы. Злёт прысвечаны знакавым датам: 80-годдзю вызвалення Беларусі і 105-годдзю сістэмы аховы здароўя.