1 верасня ў праекце "Буйным планам" Іван Ціхан

26 августа 2016

Заваяваць медаль на Алімпіядзе ў Рыа было справай прынцыпу. Пра гэта Іван Ціхан расказаў у інтэрв'ю аўтару і вядучаму праекта "Буйным планам" Марату Маркаву. Беларускі атлет здолеў вярнуць сабе бронзу Пекіна, даказаўшы безгрунтоўнасць абвінавачанняў у прымяненні допінгу. Перажыў адхіленне ад Гульняў у Лондане, каб у выніку падняцца на п'едэстал у Бразіліі.

Гэта толькі фрагмент першага вялікага інтэрв'ю вядомага беларускага малатабойца пасля вяртання з Рыа. Шчырая размова на тэму допінгу, прадаўжэння спартыўнай кар'еры і, вядома, асабістага жыцця ў праекце "Буйным планам" 1 верасня. Зараз праграма выходзіць у чацвер адразу пасля "Панарамы".