1 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаюць Дзень пажылых людзей.

30 сентября 2016

Яны танцуюць, вывучаюць камп'ютарную грамату і займаюцца спортам, нягледзячы на ўзрост. 1 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаюць Дзень пажылых людзей. У сталіцы сёння пражываюць каля 480 тысяч людзей залатога ўзросту. На працягу тыдня для іх будуць дзейнічаць скідкі на шэраг паслуг і тавараў у буйных гандлёвых магазінах горада. Акрамя таго, пенсіянераў запрашаюць наведаць тэрытарыяльныя цэнтры сацыяльнага абслугоўвання, якія ў гэтыя дні прэзентуюць цікавыя гурткі і секцыі для пажылых. Наталля Кузьміцкая прадоўжыць тэму.

Па жыцці ён не ідзе, а бяжыць... Спартыўнай і фізічнай форме Вячаслава Сальнікава можна толькі пазайздросціць. Асабліва, калі даведаешся, што сёлета яму споўніцца 77.

Сёння ўдзельнік бегавога клуба не прапускае ніводнага аматарскага старту - ад Мінскага паўмарафона да штогадовых прабежак ў Санкт-Пецярбургу па памятных дыстанцыях ў мінулым блакаднага Ленінграда. Зараз нястомны Вячаслаў Сальнікаў рыхтуецца да чарговых спаборніцтваў у Маларыце.

На пенсіі змог поўнасцю аддацца ўлюбёнаму занятку і Віталь Кудзякін. 10 гадоў ён займаецца бальнымі танцамі. Сёлета ў ролі настаўніка вучыць пранзальным аргенцінскім па і лёгкім крокам вальса наведвальніц дзённага адзялення прабывання для пажылых Ленінскага раёна.

Тут падтрымліваюць усе ідэі сваіх падапечных. Арганізуюць турыстычныя падарожжы па Мінскай вобласці, танцавальныя вечары і сумесныя паходы ў тэатр.

У Ленінскім раёне пражываюць амаль 45 тысяч пажылых. І ахвотнікаў наведваць секцыі і гурткі аддзялення дзённага прабывання настолькі шмат, што раённыя ўлады вырашылі стварыць яшчэ адзін цэнтр для людзей залатога ўзросту. Адкрыецца ён літаральна праз месяц па адрасе Маякоўскага, 164.

У новым прасторным памяшканні будзе свая канцэртная пляцоўка, вялікая спартыўная зала і зручныя шматфункцыянальныя пакоі для разнастайных заняткаў.

1 кастрычніка ва ўсім свеце адзначаюць Дзень пажылых людзей. Аднак гледзячы на тое, як яны пакараюць новыя вяршыні, працягваюць вучыцца і ажыццяўляць самыя запаветныя мары, сапраўды разумееш, што ўзрост - гэта толькі лічба.