17 верасня краіна адзначыць Дзень народнага адзінства

16 сентября 2023

Дасягненні сучаснай Беларусі, выклікі, з якімі сутыкаецца краіна, а таксама якая роля кожнага ва ўмацаванні суверэнітэту? Гэтыя і іншыя тэмы гучалі ў рамках адзінага дня інфармавання.

17 верасня краіна адзначыць Дзень народнага адзінства - сімвал яднання і патрыятызму беларусаў. Дыялогавыя пляцоўкі прайшлі напярэдадні па ўсёй рэспубліцы. Так, адну з сустрэч у Мінску прымала кандытарская фабрыка. Спікерамі выступілі прадстаўнікі палітычнай партыі "Белая Русь". Заўсёды, у самыя складаныя і пераломныя моманты сваёй гісторыі беларускі народ паказваў сваё адзінства і згуртаванасць. І гэтаму нямала прыкладаў, на якіх падрабязна спыніліся выступоўцы.

Галоўная задача для Беларусі - захаваць мір і аднадушнасць па ключавых пытаннях развіцця краіны. Згуртаванасць і ўпэўненасць у заўтрашнім дні дапамогуць нам захаваць незалежнасць, падкрэслілі спікеры.