127 канцэртаў ахопяць больш як 300 участкаў: у адзіны дзень галасавання артысты Беларусі выступяць прама на выбарчых участках

20 февраля 2024

У адзіны дзень галасавання запланавана культурная праграма. Народныя і заслужаныя артысты Беларусі дадуць канцэрты прама на выбарчых участках. Марафон выступленняў будзе доўжыцца 5 гадзін.  Так, з 11 раніцы ў холах і актавых залах сярэдніх школ, гімназій і цэнтраў дзяцей і моладзі выбаршчыкі змогуць бясплатна і ўжывую пачуць знаёмыя галасы. Напрыклад, у Завадскім раёне дадуць па чатыры выступленні спявачка Ганна Благава і заслужаная артыстка Беларусі Жанет. Пляцоўкі Ленінскага раёна "акультурыць" беларускім фальклорам ансамбль "Харошкі". Прагучыць там і класіка ад саліста Вялікага тэатра Уладзіміра Громава.

Канцэртныя праграмы стануць часткай культурна-патрыятычнай акцыі "Мы разам. На мільёны".