11-я бальніца Мінска працуе ў звыклым фармаце

8 февраля 2021
Сталічныя медустановы паступова вяртаюцца да штатнага, дакаранавіруснага рэжыму працы. Так, чатыры рэабілітацыйныя аддзяленні 11-й клінічнай бальніцы (два неўралагічныя, траўматалагічнае і кардыялагічнае) другі тыдзень прымаюць пацыентаў на планавае лячэнне. Калі раней тут займаліся далечваннем хворых на COVID-19, зараз палаты занялі тыя, каму патрабуецца рэабілітацыя пасля іншых захворванняў. Тут  усе ўмовы, каб пацыенты хутчэй ішлі на папраўку. 

Дэзынфекцыю памяшканняў правялі яшчэ ў канцы студзеня. Каб трапіць на лячэнне ў зялёную зону, па-ранейшаму патрабуецца адмоўны тэст на каранавірус.