11 красавіка свет адзначае Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў

10 апреля 2021

Гісторыя фашысцкіх канцлагераў - адна з самых чорных старонак чалавечай гісторыі. Канвееры смерці працавалі як гадзіннік і былі не толькі метадам застрашвання і паказчыкам панавання, але і артыкулам прыбытку. Паводле прызнанняў эсэсаўцаў, кожны вязень, працягласць жыцця якога ў лагерах смерці складала меней за год, прыносіў Трэцяму рэйху прыбытак паўтары тысячы рэйхсмарак чыстага прыбытку.

У памяць аб страшнай трагедыі

11 красавіка ўвесь свет адзначае Міжнародны дзень вызвалення вязняў фашысцкіх канцлагераў. У гэты дзень у пераможным 1945-м сотні тысяч вязняў аднаго з найбуйнейшых нацысцкіх канцлагераў Бухенвальд паднялі паўстанне. У гады Другой сусветны дзейнічала парадку 14 тысяч канвеераў смерці. Было знішчана 18 млн чалавек. Некалькі мільёнаў у акупіраванай Беларусі. Больш за 200 тыс. чалавек у Трасцянцы, у канцлагеры Шталаг 352 - больш як 80 тыс. вязняў.

Усяго на тэрыторыі Беларусі ў гады акупацыі дзейнічала 260 лагераў смерці і месцаў масавага знішчэння. Беларускі артыкул крывавай нацысцкай гісторыі - заўтра ў "Галоўным эфіры".