10 кастрычніка ў Мінску пройдуць прамыя тэлефонныя лініі

6 октября 2015

У сталічнай мэрыі і Мінскім абласным выканаўчым камітэце 10 кастрычніка пройдуць прамыя тэлефонныя лініі.

У Мінгарвыканкаме з 9 да 12 гадзін на сувязь выйдзе намеснік старшыні Ігар Карпенка.

У аблвыканкаме прапановы і заўвагі ад жыхароў вобласці выслухае намеснік старшыні Сяргей Неўмяржыцкі. Задаць пытанне можна з 9 да 12 раніцы. Нагадаем, што прамыя тэлефонныя лініі праходзяць кожную суботу.