Соты дзень нараджэння адзначае жыхарка Мінска Анастасія Максімаўна Цыбульская

16 апреля 2021
Калі адзін чалавек - цэлая эпоха! Соты дзень нараджэння сёння адзначае жыхарка сталіцы Анастасія Максімаўна Цыбульская. З віншаваннямі да юбіляра  завітала адміністрацыя Заводскага раёна, валанцёры і прадстаўнікі маладзёжнай арганізацыі. Святочныя паштоўкі  імянінніца прымае з розных куткоў ад унукаў, праўнукаў і прапраўнукаў.  Сама Анастасія Максімаўна нарадзілася ў Саратаўскай вобласці, але амаль усё жыццё пражыла ў Беларусі. Працавала на чыгунцы дыспетчарам і дзяжурнай па станцыі. Асаблівая старонка жыцця - Вялікая Айчынная вайна, калі давялося весці барацьбу з нямецка-фашысцкімі захопнікамі ў тылах.

Усяго ў Заводскім раёне на сёння пражываюць 6 доўгажыхароў, якія пераадолелі стагадовы ўзрост. Сёлета будуць ушаноўваць яшчэ двух юбіляраў.