5 мая споўнілася б 100 гадоў першаму дэкану факультэта журналістыкі БДУ Рыгору Булацкаму

5 мая 2021
Вельмі сімвалічна, што менавіта на гэты дзень прыпаў вялікі юбілей сапраўднай глыбы айчыннай журналістыкі. 5 мая споўнілася б 100 гадоў першаму дэкану факультэта журналістыкі БДУ Рыгору Булацкаму. Заснавальнік навуковага кірунку "Гісторыя беларускай журналістыкі" і аўтар падручнікаў. Легенда не толькі журналістыкі, але і ваеннага неба. 

Штурман Булацкі прайшоў Вялікую Айчынную вайну. Здзейсніў больш як 80 баявых вылетаў, апошні з якіх прыпаў на 13 мая 1945-га. Атрымаў цяжкае раненне, а затым інваліднасць. 

Тым не менш, старая траўма не перашкодзіла яму пракласці шлях для мноства прафесійных журналістаў. Жыццё па-за кафедрай - эмацыйны партрэт склала Ніна Мажэйка