100 гадоў выдавецтву "Беларусь"

18 января 2021

Векавы дзень нараджэння сёння адзначае выдавецтва "Беларусь". Калектыў са 100-гадовым юбілеем павіншаваў прэзідэнт, адзначыўшы, што "сёння каманда з гонарам выконвае важную місію - стварае летапіс незалежнай Беларусі, нясе людзям святло высокай духоўнасці, далучае іх да багатай гісторыка-культурнай спадчыны, вучыць любіць і шанаваць Радзіму". Арганізацыя, якая выпускае кніжныя томікі, не спыняла сваю дзейнасць нават у ваенныя гады, а пасля, у 1950-х, і зусім былі залатыя часы: штат каля 200 супрацоўнікаў і больш чым 80 выпускаў за год. Зараз жа арганізацыя больш кампактная: 26 спецыялістаў, але колькасцю выданняў не саступаюць. За няпросты 2020-ты 60 найменняў кніг агульным тыражом 89,5 тысячы экзэмпляраў.

Андрэй Кунцэвіч, намеснік кіраўніка Адміністрацыі Прэзідэнта Беларусі: "Па прашэсці 100 гадоў гэта ўстанова працягвае лепшыя традыцыі айчыннай выдавецкай справы. Пры гэтым само выдавецтва не стаіць на месцы, а развіваецца, шукае новыя формы і імкнецца ўмацоўваць вобраз Беларусі як краіны з багатай культурнай і гістарычнай спадчынай".

Падзеі, што адбываюцца ў нашай краіне, знаходзяць адлюстраванне на старонках кніг выдавецтва "Беларусь". Серыі "Беларуская гісторыя", "Славутыя мастакі з Беларусі" папулярызуюць гісторыю і культуру. А звыш 20 выданняў прысвечаны трылогіі Года малой радзімы.