Велапрагулкі ў Мінску стануць больш бяспечнымі

12 августа 2014

Тратуары - пад веладарожкі. У наступным сезоне велапрагулкі стануць больш бяспечнымі - у Мінску з'явяцца сто кіламетраў велатрасы. Работы па мадэрнізацыі вядуцца ў кожным раёне горада. Для ўпарадкавання руху на двухколавым транспарце створаць новыя пераезды на рэгуляваным пешаходным пераходзе, з'явяцца паркоўкі і эксперыментальная дарожная разметка.


Дарэчы, веларазметка на Партызанскім праспекце, вуліцах Каржанеўскага і Аэрадромнай ужо абнаўляецца.