Юбілей адзначае народны артыст Беларусі Віктар Саркісьян

6 февраля 2017

Яму спаўняецца 70 гадоў! Паўстагоддзя назад ён папоўніў балетную трупу Вялікага тэатра, а ўжо праз два гады малады танцоўшчык стаў лаўрэатам І Міжнароднага конкурсу артыстаў балета ў Маскве. Саркісьян паразіў журы бліскучым выкананнем знакамітага "Гапака" з балета "Тарас Бульба". Сярод яго лепшых партый - Нуралі з "Бахчысарайскага фантана", Армен з "Гаянэ", Крас са "Спартака" і П’еро з "Арлекінады". Дзякуючы сваёй запамінальнай знешнасці Віктар Саркісьян сыграў амаль усіх ліхадзеяў у балетах Елізар’ева. Яго дэбютам на вялікай сцэне стала пастаноўка "Дон Кіхот". Менавіта гэтым спектаклем тэатр оперы і балета адзначыць юбілей артыста.

Зараз дацэнт Віктар Саркісьян выкладае ў Акадэміі мастацтваў, навучаючы харэаграфічным уменням будучых акцёраў кіно і тэатра. Акрамя ўласнага юбілею, народны артыст таксама святкуе 50-годдзе шлюбнага жыцця з Вольгай Лапо, вядучай салісткай Вялікага тэатра.