У сталічным метро спыніўся рух цягнікоў з-за музыкі

15 октября 2018

Міжнародны фестываль Юрыя Башмета традыцыйна працягвае збіраць перааншлагі на канцэртах. Нетрадыцыйнымі метадамі. Новай лакацыяй сярод мерапрыемстваў стала метро. Упершыню ў Беларусі там прайшла музычная імпрэза. Нашы карэспандэнты пабывалі на фестывальным пероне. Падрабязнасці - у Лідзіі Заблоцкай.

Канцэрт-хол на пероне сталічнага метро. Такога ў Мінску яшчэ не бачылі. Адкрыць станцыю ноччу насуперак штатнаму раскладу і пусціць сотні гасцей, абсталяванне і артыстаў.

Спатрэбіліся тры гады перамоў, каб гэта стала магчымым. Урэшце вырашылі: мастацтва вышэйшае за пратакол. Першая ў Беларусі ноч у стылі Music Metropolitan адбудзецца. Месцам правядзення выбралі зорную “Пятроўшчыну”.

Арганізоўваць перформансы ў метро - трэнд па ўсім свеце. Беларусь не выключэнне. Правесці культурныя выхадныя ноччу на пероне станцыі метро "Пятроўшчына" змаглі чатыры сотні гасцей. Квіткі на ўнікальнае шоу фестывалю Башмета раскупілі меней чым за тры гадзіны.

Роўна ў дзве гадзіны - станцыя ў статусе фестывальная. Знакамітыя оперныя зоркі і рок-музыканты не на подмостках тэатраў і шумных open-air – у падземцы пры святле сафітаў. Заслужаная артыстка Беларусі Аксана Волкава, дзяржансамбль, групы "Спадчына", "Без білета" і "Дядзька Ваня". 90 хвілін нон-стоп музыкальнага мікса. Народныя, акадэмічныя і сучасныя песні, якія ўжо класіка.

У цэнтры святочнага дзейства - аркестр Расціслава Крымера. Яго і ідэя фестывалю. Лепшыя музыканты Усходняй і Заходняй Еўропы сустрэліся пад зорнымі скляпеннямі "Пятроўшчыны".

13 міжнародны фестываль Юрыя Башмета працягнецца да 20 кастрычніка. Наперадзе яшчэ 5 музычных вечароў.