80 дзяцей з Сірыі знаходзяцца ў нашай краіне па запрашэнні Кіраўніка дзяржавы

25 августа 2017

Яны прыляцелі з гарачых пунктаў у беларускія аздараўленчыя цэнтры. Зараз малышы, чые бацькі загінулі на вайне або прапалі без вестак, праходзяць рэабілітацыю з прафесійнымі ўрачамі, псіхолагамі і выхавальнікамі. Сёння 40 дзяцей, што знаходзяцца ў дзіцячым аздараўленчым лагеры "Крынічка", наведалі Белавежскую пушчу, пабывалі ў маёнтку беларускага Дзеда Мароза. У гасцях у пушчанскага чараўніка дзеці прайшлі па экскурсійных маршрутах, а таксама атрымалі памятныя падарункі.

Таксама хлопчыкі і дзяўчынкі даведаліся пра гісторыю Белавежскай пушчы, пабывалі ў музеі прыроды. Убачылі жывёлін, якія насяляюць запаведны лес. Візіт сірыйскіх дзяцей завяршаецца ў гэтую нядзелю.