У Слуцку праходзіць выстава, прымеркаваная да 80-годдзя Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў

6 февраля 2024

28 тыс. ваеннапалонных і мірных жыхароў загінулі ў гады Вялікай Айчыннай вайны ў Слуцкім лагеры Шталаг-362. Гэтыя і іншыя лічбы, факты, дакументы, сведчанні ў год 80-годдзя вызвалення Беларусі ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў прадставіў праект Слуцкага краязнаўчага музея. Экспазіцыя займае некалькі залаў: інсталяцыі, інтэрактыўныя вітрыны і карты, падборка твораў жывапісу. Праз розныя выразныя сродкі вядзецца аповед пра трагічныя саракавыя.

Большасць экспанатаў на выставе - з фондаў Слуцкага краязнаўчага музея. Ёсць і зусім новыя, яны прадастаўлены Слуцкай пракуратурай. Гэта дакументы, якія сведчаць аб палітыцы генацыду, якую фашысцкія акупанты праводзілі на нашай зямлі.