У Мінску стартаваў музычна-турыстычны сезон

10 мая 2019

Цэнтральным праектам стане фестываль "Дні нацыянальных культур". Сёлета этнічны калейдаскоп прадставяць 17 краін свету. Адкрые праграму Беларусь - 25 мая ля Ратушы з размахам пройдзе шчодры рэспубліканскі кірмаш "Вясновы букет". У першы дзень лета эстафету падхопіць Швецыя, затым у праграме - Дні культуры Італіі, Вялікабрытаніі, а завершыць марафон свята кітайскай культуры - напрыканцы верасня. Гэтым летам чакаем і навінкі. Першага чэрвеня стартуе праект вулічных тэатраў No stage - “Без сцэны”, ён разгорнецца на адноўленай вуліцы Рэвалюцыйнай. А ў гістарычным цэнтры Мінска паводле традыцыі прагучаць "Класіка ля Ратушы", "Джазавыя вечары" і "Пешаходка".