У Мінску працуе экспазіцыя японскай графікі

2 августа 2019
Заснежаныя вяршыні гары Фудзі, цвіценне сакуры і партрэты гейш. У Мінску працуе экспазіцыя японскай графікі. У яе ўваходзяць каля шасцідзесяці гравюр больш за дваццаці японскіх майстроў эпохі Эда. Самыя вядомыя з іх - Кацусіка Хакусай і Анда Хірасігэ. Дарэчы, менавіта XVII - першая палова XIX стагоддзяў - гэта перыяд росквіту не толькі ў выяўленчым мастацтве Японіі, але і ў літаратуры, паэзіі, тэатры.

Убачыць шэдэўры ксілаграфіі можна да дваццаць другога верасня. А каб лепш спазнаць Краіну ўзыходзячага сонца, яе культуру і мастацтва, падчас выставы праводзяць розныя майстар-класы. На адным з іх можна асвоіць тэхніку традыцыйнага японскага жывапісу сумі-э.

Сумi-э - гэта вiд манахромнага жывапісу, у якiм выкарыстоўваюцца чорная туш і шырокая гама шэрых тонаў. У Японіі тэхніка пачала развівацца ў VII стагоддзі, а ў Еўропу прыйшла толькі ў XIV.