У Капенгагене праходзяць генеральныя рэпетыцыі другога паўфіналу

7 мая 2014
У Даніі вызначаны першыя паўфіналісты. Напярэдадні ў фінал Еўрабачання выйшлі Расія і Украіна, Арменія, Азербайджан, Венгрыя, Швецыя, Нідэрланды, Ісландыя, а таксама Сан-Марына і Чарнагорыя. Сёлета рэжысёры шоу самі размяркоўвалі парадак выступлення артыстаў.

Сёння журы Еўрабачання ацэніць выступленне Тэа. У Капенгагене праходзяць генеральныя рэпетыцыі другога паўфіналу, які адбудзецца заўтра.

У 22:00 8 мая тэлеканалы Беларусь 1 і Беларусь 24 пачнуць прамую трансляцыю з Даніі. Дарэчы, на сайце Белтэлерадыёкампаніі - tvr.by - прадстаўнік нашай краіны - Тэа - вядзе свой дзённік.