У фінале конкурсу "Калядная зорка" акзалася больш за 500 работ

14 декабря 2022

Маштабная выстава-конкурс дзіцячай творчасці "Калядная зорка" адкрылася ў Нацыянальным цэнтры мастацкай творчасці дзяцей і моладзі.

Аўтарскія лялькі, мяккія цацкі і сувеніры. Навагоднія і калядныя святы натхнілі дзясяткі тысяч юных рамеснікаў на стварэнне маляўнічых кампазіцый. Жанравая палітра самая разнастайная: кераміка, вышыўка, ткацтва, роспіс. У фінал выйшлі больш за 500 работ.

Самыя цікавыя, яркія і змястоўныя экспазіцыі прапануюць у Палацы Рэспублікі на Галоўнай ёлцы краіны.