У Дзяржынскім раёне прадэманстравалі партрэты матуль

21 октября 2022
Партрэты любімых матуль, зробленыя з гузікаў, прадэманстравалі ў Дзяржынскім раёне. Там падвялі вынікі конкурсу дэкаратыўна-прыкладнога мастацтва, прысвечанага Тыдню  бацькоўскай любові. У творчым марафоне прынялі ўдзел амаль усе навучальна-адукацыйныя ўстановы раёна, дзеці ад чатырох гадоў, старэйшыя школьнікі.  Сваю павагу і любоў да матуль праз творчасць і натхненне ўвасобілі і педагогі. Экспазіцыя такіх арыгінальных палотнаў з гузікаў у Дзяржынскім цэнтры творчасці дзяцей і моладзі прапанавана ўпершыню. 

Сярод пераможцаў выхаванцы Дзяржынскай і Фаніпальскай гімназій, ясляў-садкоў, сярэдніх школ з Негарэлага, а таксама Скірмантаўскага вучэбна-педагагічнага комплексу і Путчынскага вучэбна-вытворчага камбіната.