У "Бяседзе" новая салістка - хто яна, распавядзём 27 сакавіка ў праграме "Галоўны эфір"

26 марта 2022
Папаўненне ў "Бяседзе". Хто яна, новая салістка легендарнага калектыву Белтэлерадыёкампаніі? Праспявае а капэла або віртуозна сыграе на інструменце? Ці не ўнясе разлад у зладжаную каманду і ці выйдзе яна на сцэну святочнага канцэрта? Зазірнём на рэпетыцыю вечара, прымеркаванага да 30-годдзя ансамбля народнай музыкі "Бяседа", а таксама асабістага юбілею натхняльніка і нязменнага кіраўніка, народнага артыста Беларусі, кампазітара Леаніда Захлеўнага. Усе сакрэты падрыхтоўкі да сольніка "Бяседы" і абнаўлення складу раскрыем заўтра вечарам у "Галоўным эфіры".

У гасцях у "Бяседы"  вас чакае двухгадзінны вечар з беларускім нацыянальным каларытам - гэта і ўсімі любімыя хіты, а таксама новыя музычныя сачыненні. 27 сакавіка ў канцэртнай зале "Мінск".