Саліст Вялікага тэатра Павел Пятроў прызнаны лепшым оперным спеваком прэстыжнага конкурсу "Апералія"

3 сентября 2018

Саліст Вялікага тэатра Беларусі Павел Пятроў прызнаны лепшым оперным спеваком прэстыжнага Міжнароднага конкурсу маладых вакалістаў "Апералія". Ён прайшоў у Лісабоне. Пераможцу музычнага спаборніцтва вызначылі рэжысёры найбуйнейшых тэатраў свету - "Ла Скала", "Метраполітэн-опера" і "Ковент-Гардэн". Для опернай школы Беларусі гэта сенсацыйная ўзнагарода.

Перамога ў "Апераліі" - галоўная ў кар'еры Пятрова. Калі быў студэнтам Акадэміі музыкі, Павел выконваў вядучыя партыі на галоўнай опернай сцэне краіны: Ленскі ў "Яўгене Анегіне", Альфрэд у "Травіяце". Наперадзе ў саліста кантракты з сусветнымі трупамі.