Слуцкі краязнаўчы музей адкрыў фонды і прапанаваў выставу іканапісу

12 февраля 2024

Слуцкі краязнаўчы музей адкрыў фонды і прапанаваў выставу іканапісу. Паўсотні работ духоўнага мастацтва ў экспазіццыі "Іконы дзівоснае святло". Гэта выявы 18-га,19-га і пачатку 20-га стагоддзяў. Усяго ж ў запасніках музея захоўваецца 180 адзінак сакральнага мастацтва: гэта выявы і аправы ікон.

Аснову калекцыі абразоў у Слуцкім краязнаўчым музеі складае канфіскат. Гродзенская і Брэсцкая мытні перадалі выявы у музей. Ёсць і дары ад мясцовых жыхароў - гэта намоленыя стагоддзямі сямейныя абразы. Адна з самых ушанаваных ікон - Мікалая Цудатворца - у манеры беларускай іканапіснай школы.