Сёння ў Кіеве пройдзе жараб'ёўка ўдзельнікаў "Еўрабачання-2017"

31 января 2017

Па яе выніках стане вядома, якія краіны будуць выступаць у першым і другім паўфіналах. Сёння пройдзе і цырымонія перадачы сімвалічнага ключа конкурсу мэру Кіева ад прэзідэнта гарадскога савета Стакгольма. Напярэдадні Украіна прадставіла эмблему і агучыла слоган для песеннага конкурсу. Лозунг у перакладзе з англійскай гучыць як "Святкаваць разнастайнасць". У аснове эмблемы - украінскія каралі, якія складаюцца з мноства пацерак. Нагадаем, Міжнародны конкурс песні "Еўрабачанне-2017" пройдзе ў Кіеве з 9 па 13 мая.